АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З ПЕДАГОГАМІ 2020/2021 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
Мэта: ствараць умовы для ўдасканалення прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях арганізацыі якаснай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў
Задачы:
- забяспечыць інфарміраванне педагогаў аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах;
- арганізаваць уключэнне педагогаў у дзейнасць па асваенні і ўдасканаленні спосабаў арганізацыі актыўнай пазнавальнай дзейнасці вучняў;
- садзейнічаць актывізацыі і ўдасканаленню дзейнасці педагогаў па ўкараненні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
- забяспечыць метадычнае суправаджэнне распаўсюджання вопыту выкарыстання камунікатыўнай калектыўна-размерканавай формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці.